Эйсмант: Пасланне Лукашэнкі народу адразу планавалася на 4 жніўня


Пасланне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 4 жніўня, паведамляе БелТА.

Пры гэтым прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант заявіла, што пасланне адразу планавалася на 4 жніўня, а не на 3-га.

«Ніякіх пераносаў няма. Як і планавалася, 3 жніўня абедзве палаты парламента адкрыюць свае сесіі. Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні, разгледзяць бягучыя пытанні парадку дня. Увогуле тое, што і першапачаткова меркавалася, наколькі мне вядома, абмеркаваць. А на наступны дзень, 4 жніўня, як і запланавана, з пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу звернецца кіраўнік дзяржавы», – адзначыла Эйсмант.

Hавiны
Перад выбарамі Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем
2020.07.24 16:44

Часцей за ўсё Лукашэнка выступае з пасланнем да народу і Нацыянальнага сходу ў красавіку. Звычайна падчас такіх зваротаў кіраўнік дзяржавы падводзіць вынікі папярэдняга года ды абвяшчае задачы на будучыню. Аднак сёлета ў красавіку Лукашэнка не выступаў з пасланнем.

А 24 ліпеня партал pravo.by паведаміў, што 3 жніўня кіраўнік дзяржавы выступіць са штогадовым пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў