Эйсмант адказала на закіды Мядзведзева пра «чужыя войны»


Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант заявіла, што закіды прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева на словы Аляксандра Лукашэнкі, неабгрунтаваныя, паколькі словы Лукашэнкі вырваныя з кантэксту. Пра гэта паведамляе «РИА-Новости».

Прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў каментуючы выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што вайна 1812 году, Першая і Другая сусветныя войны былі «не нашымі войнамі», абурыўся і адзначыў, што для яго дзіўна пра гэта даведацца. Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што лічыць недапушчальным называць «удзелам у чужых войнах» абарону сваіх земляў ад замежных захопнікаў.

Словы Лукашэнкі прагучалі ў тэлевізійным інфармацыйным агенцтве «Хабар» 21 кастрычніка перад яго візітам у Казахстан.

«Вайна 1812 года, Напалеон прайшоўся да Масквы і назад вярнуўся праз Беларусь. Усё разрабавана, усё было знішчана. Потым Першая сусветная вайна. Ад Беларусі засталася толькі вузенькая рысачка – частка ўсходніх губерняў адышла Расеі, а да Менску адышла да Польшчы паводле Рыжскай дамовы. Потым Другая сусветная вайна, у нас – Вялікая Айчынная вайна. Цалкам Беларусь сцерлі з твару зямлі. Гэта не нашыя былі войны», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Дзмітрый Мядзведзеў пра інтэграцыю з Беларуссю: «Сілком туды нікога зацягнуць немагчыма»
2019.03.06 16:56

У сваю чаргу Наталля Эйсмант сцвярджае, што кіраўніка Беларусі не зусім добра зразумелі.

«Усё лімітава ясна: кажучы пра гэта, прэзідэнт меў на ўвазе, што наваяваліся – і Беларусь, і Расея – хопіць!», – сказала Наталля Эйсмант.

Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі таксама заклікала Маскву і Менск вырашаць іншыя пытанні, а не ўзгадваць «сівыя часы».

«Дзіўна для расейскага прэмʼера павінна выглядаць тое, што пасля столькіх пройдзеных разам выпрабаванняў сёння нашы краіны знаходзяцца ў бясконцых перамовах вакол нафты, газу і нават прадуктах харчавання», – сказала прэс-сакратар кіраўніка Беларусі.

Аб’ектыў
Расея – Беларусь. Мір, малако, мяса
2018.03.15 20:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў