Ехаў у шпіталь зняць гіпс з нагі, але трапіў у ДТЗ і давялося накласці гіпс на плячо


1 кастрычніка на дарозе Менск-Віцебск пад Лепелем здарылася ДТЗ.

Бацька вёз у шпіталь свайго 39-гадовага сына, каб яму знялі гіпс з нагі. Перад паваротам налева ён спыніўся, каб прапусціць машыну, якая ехала насустрач. У гэты момант у аўтамабіль «Renault» ззаду ўехаў мінівэн «Honda».

Мясцовае ДАІ паведамляе, што пасажыр трапіў у шпіталь, дзе яму знялі гіпс з нагі і налажылі новы – на пашкоджанае плячо.

Фота: ДАІ Віцебск

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў