Егіпецкія сілавікі забілі 40 баевікоў пасля тэракту побач з пірамідамі


МУС Егіпта заявіла, што падчас рэйдаў у правінцыях Гіза і Паўночны Сінай было забіта 40 тэрарыстаў.

Паводле егіпецкіх сілавікоў, у баевікоў канфіскавалі зброю і выбухоўку, якую яны планавалі выкарыстаць падчас тэрактаў, у тым ліку ў хрысціянскіх цэрквах.

Трое в’етнамскіх турыстаў і егіпецкі гід былі забітыя і не менш за 10 чалавек атрымалі раненні ў выніку падрыву турыстычнага аўтобусу ўвечары 28 снежня. Тэракт адбыўся прыкладна ў 4 км ад сусветна вядомых пірамідаў Гізы ў Егіпце.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў