Эгілса Лэвітса выбралі прэзідэнтам Латвіі


Прэзідэнтам Латвіі выбралі прапанаванага кааліцыйным урадам прадстаўніка Суда Еўрапейскага Звязу Эгілса Лэвітса. За яго прагаласавалі 61 з 100 дэпутатаў Сейму. Такім чынам, 63-гадовы Лэвітс абышоў сваіх супернікаў Юрыса Янсанса і Дыдзыса Шмітса ды стаўся пераемнікам Раймандса Вэёніса, які ўзначальваў латвійскую дзяржаву з 2015 года, піша DW.COM.

Выпускнік Гамбургскага ўніверсітэту Эгілс Лэвітс у мінулым быў міністрам юстыцыі Латвіі, дэпутатам Сейму, паслом Латвіі ў шэрагу краінаў, у тым ліку Нямеччыне і Аўстрыі, а таксама суддзём Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Для абрання кандыдату неабходна заручыцца падтрыманнем 51 з 100 дэпутатаў Сейма. У Латвіі, якая з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, прэзідэнт мае прадстаўнічую ролю, выканаўчая ўлада сканцэнтравана ў руках прэмʼера.

Тым не менш кіраўнік дзяржавы можа змяніць урад, ініцыяваць рэферэндум пра роспуск парламенту, а таксама валодае правам заканадаўчай ініцыятывы.

Аб’ектыў
Гітанас Наўседа – новаабраны прэзідэнт Літвы
2019.05.27 22:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў