Эфект ссінелых пальцаў. Чаму ён не сыходзіць?

Вось сам жа сказаў, што наеўся, – але не сыходзіць. І сытасць ад пераядання настолькі бачная, што пытанне, чаму не сыходзіць, павісае ў паветры.

Таму што не ўсё з’еў.

Бо пра тых жа «пасінелых пальцах, якія ўчапіліся ў крэсла», ён казаў пяць і дзесяць гадоў таму. І аб тым, што наеўся ўволю ўлады, – таксама казаў. Тады чаму не сыходзіць?

Мог бы сказаць: не сыходжу, бо няма на каго пакінуць краіну.

Ну, няпраўда ж.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

У 2010 годзе быў супер паспяховы прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. Прэмʼер з рэпутацыяй жорсткага кіраўніка. Такі дакладна працягнуў бы цяперашні курс, без ліберальных саступак. Ну, высунь яго, падтрымай на выбарах – і, упэўнены, выбралі б без усялякіх пытанняў да Лідзіі Ярмошынай. Але – не толькі не высунуў, але і засунуў. І пайшоў Сяргей Сяргеевіч па кірунку, які рыфмуецца з Еўропай.

Новости
Валерия Костюгова: Площадь-2020 неизбежна, но какой она будет – это вопрос
2020.07.02 12:52

У 2020 годзе быў, можа, і не занадта паспяховы прэм’ер, але які карыстаецца павагай досыць шырокіх колаў і ў чыноўніцкім асяроддзі, і ў бізнесе. Я пра Сяргея Румаса. Так, шмат чаго не зрабіў – не зрабіў больш, чым зрабіў, але ж гэта таму, што не адважваўся супярэчыць прэзідэнту. Развяжыце яму рукі, здавалася б, дайце спакойна працаваць – і, разам з Паўлам Калаурам, не толькі добры прэмʼер атрымаўся б, але і цалкам ніштаваты пераемнік. Не, і гэтага засунулі. Адправілі ў прыватны бізнес. Улічваючы стаўленне кіраўніка дзяржавы да прыватнага бізнесу з часоў «вашывых блохаў», зразумела, куды адправілі. Туды ж, куды і Сідорскага.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Добра, з прэм’ерамі ўсё зразумела. Можа быць, слабыя яны ў дыпламатыі, не ўмеюць абараняць суверэнітэт на міжнароднай арэне. Не ўмеюць лавіраваць паміж Захадам і Усходам. Пад рукой усё яшчэ Макей ёсць, які даказаў сваю эфектыўнасць як раз на гэтых кірунках. Сыдзі, сыты ты наш, пакінь замест сябе Макея. Усе гарантыі атрымаеш ад Захаду, з сумам успамінаць цябе будзе ўсход. Але – не. І Макей не падыходзіць. Двойчы архітэктар адлігі – ды ну яго на фіг! У лепшым выпадку зʼедзе паслом, калі пасля 9 жніўня ў нас наагул паслоў хто-небудзь прымаць будзе, акрамя згаданага раней у сувязі з грамадзянскай вайной спадара Рахмона.

Пра жанчын не кажу. Сам ён усё сказаў, што пра іх думае.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Астатнія, скажаце вы, маладыя? Госпадзі, калі пенсіянер патрэбен, на адзін тэрмін – адазвіце Мясніковіча з Масквы, або атрасіце цвіль з Батуры якога-небудзь! Чым дрэнныя кандыдаты ў прэзідэнты? Нічым не дрэнныя. Дасведчаныя, як старыя пугачы, якія сядзяць на дубе і граюць у трубу. Так, фанабэрыстыя, пыхлівыя, але народ народцам і сталіцу гарадзішкам называць сабе не дазвалялі. Давайце іх!

…Не? Не хочаце?

А каго хочаце? Не персанальна – дык крытэрыі абвесціце. Паверце, знойдзецца тры-чатыры кандыдаты, якія і вас задаволяць, і народ раздражняць не будуць, і з абедзвюма вектарамі дамовяцца. Толькі сыдзі, каштоўны ты наш! А то пальцы ўжо пасінелі, а ты ўсё гэтага ніяк заўважыць не можаш.

Ці – устаць з крэсла цяжка? Баішся, што бізнес-птушанят патрывожаць?

Дык ніхто іх не патрывожыць. Навошта трывожыць Машэнскага, скажам? Ён справу бацькі працягнуў, вытворчасць развіў, новыя рынкі збыту асвоіў. Ён прыносіць валюту ў краіну – і наш народ, можна сказаць, падкормлівае. Такі любой уладзе мілы будзе.

Фота: «Белсат»

З некаторымі іншымі, вядома, могуць быць праблемы. Скажам, атрымлівае так званы бізнесмен прадукцыю дзяржаўных прадпрыемстваў па цане ніжэй сабекошту. Ці, ва ўсякім выпадку, ніжэй той цаны, па якой тавар адпускаецца «гандлёвым домам» дзяржаўнага заводу. А прадае па цане, якая перавышае тую, па якой, скажам, прадаецца прадукцыя «брацкай» (не маё слова, ваша) Расеі. І дэльту – завышаную за кошт і вытворцы, і пакупніка – кладзе сабе ў кішэню. Ну, адпусціць капеечку на футбольны клуб, любімую цацку, – і ўсё. Дык хто яму дазволіў так паразітаваць на дзяржаўным прадпрыемстве, ды яшчэ спісваючы пры гэтым даўгі самога прадпрыемства за кошт падаткаплатнікаў?

Або, скажам, вядомы ўказ аб 5 % прыбытках у будаўніцтве жылля. Там норма цікавая з’явілася – аб забароне перавышаць гэты столь тым, хто будуе за сродкі, атрыманыя ад аблігацый. О, як цікава! Цікава не таму, што норма зʼявілася. А таму, што яна зʼявілася пасля таго, як дзяржаўныя банкі (ну, напэўна, не толькі яны) былі ўгавораныя купіць аблігацыі адной вельмі буйной будаўнічай фірмы – і таксама не выпадковай фірмы – у нашым «Славянскім братэрстве» нічога, як мы разумеем, выпадковага няма.

Фота: «Белсат»

Ад гэтага сінеюць пальцы. Ад таго, што сам бы, можа быць, з крэсла і ўстаў, але вось «птушаняты гнязда» учапіліся ў рукі і не даюць з месца сысці – бо іх заробкі ў момант скончацца. Яны ж – не інвестары. Яны паразіты. Гнуткія паразіты, але моцныя. Мацней прэзідэнта, які, быццам, і наеўся ўладай, але…

Адзін засталося сродак: самому ірвануцца, устаць і нечакана сказаць, як у 1999 годзе Барыс Ельцын сказаў:

– Я сыходжу.

Але для гэтага сіла ў чалавеку павінна быць. Не сіла міліцэйскіх дубінак, судзейскіх прысудаў, гэбісцкай «праслушкі», кулямётаў і аўтаматаў. Павінна быць сіла душэўная.

А яе няма. Усю паразіты высмакталі. Засталіся сінія пальцы. І толькі.

Аляксандр Фядута /НЯ belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў