ЕЭК апублікавала праект пагаднення аб пенсійным забеспячэнні


Еўразійская эканамічная камісія завяршыла падрыхтоўку праекту пагаднення ЕАЭС аб пенсійным забеспячэнні. Камісія апублікавала праект дакументу, паведамляе прэсавая служба ЕЭК.

У дакуменце ўтрымлівацца вызначэнне пенсіяў і пенсійных узносаў. Таксама прыводзіцца пералік тых выплатаў, на якія распаўсюдзіцца дзеянне гэтага дакументу. У выпадку Беларусі ў гэты пералік увойдуць працоўная пенсія, пенсія па ўзросце, пенсія па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, а таксама пенсія за выслугу гадоў, за выключэннем пенсіяў адстаўных вайскоўцаў, а таксама прыроўненых да іх асобаў, іх сем’яў і дзяржаўных служачых.

Пры гэтым дакумент устанаўлівае роўныя ўмовы фармавання і рэалізацыі пенсійных правоў для ўсіх краін ЕАЭС. У прыватнасці, грамадзяне краінаў ЕАЭС цяпер будуць мець права атрымліваць пенсію на тэрыторыі дзяржавы пражывання, або дзяржавы, якая прызначыла пенсію, а пераезд грамадзяніна ў іншую краіну не будзе ўплываць на памер пенсіі. Пад гэты прынцып не патрапяць рознага кшталту даплаты і надбаўкі, якія таксама складаюць частку пенсіі.

Памеры пенсіяў па-ранейшаму будуць вылічацца кожным удзельнікам ЕАЭС у адпаведнасці з уласным заканадаўствам.

Меркаванні
Казкі для пенсіянера КДБ ці наўздагон «Маніфесту» Суркова
2019.02.16 12:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў