Эдуарда Пальчыса прызналі палітвязнем


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Эдуарда Пальчыса палітычным зняволеным і патрабуе ягонага неадкладнага вызвалення.

На мінулым тыдні Пальчысу выставілі абвінавачвання па ч.1 артыкулу 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў).

«Спробы абвінаваціць Эдуарда Пальчыса ў арганізацыі масавых беспарадкаў з’яўляюцца беспадстаўнымі, незаконнымі і скіраванымі на недобраахвотнае спыненне ім сваёй публічнай дзейнасці. У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Эдуарда Пальчыса адвольным і палітычна матываваным», – адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Пра тое, што блогер з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, стала вядома ў канцы кастрычніка, калі ён не выйшаў на свабоду пасля заканчэння 30 содняў арышту. Яшчэ ў чэрвені Пальчыса двойчы завочна пакаралі 15 соднямі.

Агулам за апошнія шэсць месяцаў у Беларусі было распачата больш за 900 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі і актывістаў іх штабаў. 122 чалавекі праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек. Адзін з іх – няпоўнагадовы
2020.11.05 17:59

Пальчыса ўжо прызнавалі палітвязнем

Пяць гадоў таму Эдуард Пальчыс ўжо праходзіў па крымінальнай справе. На сваім сайце ён публікаваў матэрыялы з крытыкай беларускіх і расейскіх уладаў пад псеўданімам Джон Сільвер. Пасля затрымання КДБ у 2015 годзе ён пераехаў у Украіну. У студзені 2016 года яго арыштавалі ў Расеі, а ў канцы траўня экстрадавалі ў Беларусь.

Тады яго вінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).

Беларускія праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязням. Напрыканцы кастрычніка 2016 года Менгарсуд прысудзіў яго да 1 году і 9 месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пальчыса вызвалілі ў зале суда.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў