«Паклалі на падлогу і білі». Спецназ затрымаў дзясяткі антыфашыстаў на канцэрце ў Менску. Адноўлена


Наведнікаў Miensk Edge Day збілі і паставілі «на расцяжку». Пазней палову гледачоў адвезлі да ўнівермагу «Беларусь» і адпусцілі, а палову даставілі ў Партызанскі РАУС, адкуль адпусцілі позна ўвечары. 10 чалавек даставілі на Акрэсціна.

14 кастрычніка ў прасторы «210 metrov» па вуліцы Чапаева, 3 у Менску павінен быў адбыцца супольны канцэрт чатырох калектываў з Расеі і Беларусі пад назвай Minsk Edge Day 2017.

Пасля 21-й Вячаслава Касінерава з жонкай, Аляксея Карбача і музыкаў адвезлі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна. Па непадцверджанным дадзеным грамадзянаў Расеі пакінулі ў РАУС. Іншых, каля 30 асобаў, адвезлі да ўнівермага «Беларусь» і адпусцілі.

  • Даведка «Белсату». Прыхільнікі філасофіі «Straight edge» не ўжываюць наркотыкаў, алкаголю, тытуню, не прымаюць лекі і выступаюць супраць распусты. Часта – вегетарыянцы або веганы. Здараецца, што нават каву не п’юць.

Сярод гледачоў – пераважна прадстаўнікі антыфашысцкага руху, кажа наш карэспандэнт, які апынуўся на канцэрце.

Адразу пасля пачатку імпрэзу па гэтым адрасе з’явіліся праваахоўнікі.

«Тут тры бусы з людзьмі ў масках. Усіх гледачоў паставілі «на расцяжку», моцна ўсіх білі», – перадае журналіст.

Паводле нашага калегі, быў затрыманы і кудысьці адведзены Максім Пякарскі, вядомы па «справе графіцістаў».

«Тых, каго міліцыянты пазнавалі, а таксама музыкаў ды замежнікаў, адводзілі ў бок – усяго каля 70 чалавек. Пазней палову забралі ў РАУС, а палову – адпусцілі без пратаколаў», – дадае карэспандэнт.

Пасля збіцця міліцыянты паставілі ўсіх да сцяны.

ДД

Стужка навінаў