ЕБРР выказвае гатовасць дапамагчы ў прыватызацыі «Крыніцы»


Кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у ​​Беларусі Аляксандр Піваварскі распавёў, што Еўрапейскі банк развіцця і рэканструкцыі не выключае магчымасці ўваходжання ў лік акцыянераў ААТ «Крыніца» разам са стратэгічным інвестарам. Так, ЕБРР ужо дамовіўся з урадам Беларусі пра тое, што рашэнне аб прыватызацыі будзе прынята не пазней за 2020 год. Тым не менш Піваварскі не стаў выключаць магчымасці таго, што падобнае рашэнне можа быць прынята значна раней.

Прадстаўнік банку адзначыў, што ў выпадку ўваходжання ЕБРР у капітал «Крыніцы», можа адбыцца цягам пяці гадоў. Паводле Піваварскага ўваходжанне банку ў ​​капітал арганізацыі, з’яўляецца звычайнай практыкай, мэтай якой зʼяўляецца стабілізацыя працэсаў і дапамога інвестару падчас «асваення» ім месца ў капітале арганізацыі. Па заканчэнні ж названага тэрміну ЕБРР як правіла прадае сваю долю стратэгічнаму інвестару.

Яшчэ летась банк падпісаў з урадам Беларусі мемарандум па ўзаемаразуменні па перадпрыватызацыйнаму садзейнічанню для ААТ «Крыніца» у 2018-2020 гадах. ЕБРР гатовы, у тым ліку, аплаціць паслугі кансультантаў у памеры 60 тысячаў еўраў.

Аб’ектыў
Прыватызацыя ў Беларусі: што гатовы прадаць Лукашэнка
2018.06.07 21:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў