ЕБРР дасць Беларусі € 259 млн на рамонт дарогі і мастоў


Інвестыцыі Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця ў беларускія праекты могуць скласці паводле вынікаў 2019 года рэкордныя € 400 млн. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы 3 снежня з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Юргенам Рыгтэрынкам.

Прэм’ер адзначыў, што летась таксама быў рэкорд – € 360 млн, але папярэднія ацэнкі 2019 года паказваюць, што ён можа быць пабіты, паведамілі ва ўрадзе.

Hавiны
У ЕБРР незадаволеныя сітуацыяй з прыватызацыяй у Беларусі
2019.10.29 12:49

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі крэдытнае пагадненне аб фінансаванні за кошт ЕБРР рэканструкцыі аўтадарогі М3 і 12 мастоў.

«Гэта знакавы праект у нашым крэдытным партфелі на беспрэцэдэнтную суму € 259 млн, самы буйны праект, які мы рэалізоўваем з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі», – адзначыў Румас.

Ён таксама заявіў, што ў бліжэйшы час кіраўніку дзяржавы перададуць раней падпісаныя праекты, якія датычаць Менскай ачышчальнай станцыі, палігона цвёрдых адходаў у Пухавічах і станцыі абезжалезвання ў Віцебскай вобласці. Прэм’ер паабяцаў у будучыні скараціць тэрміны падрыхтоўкі такіх дакументаў.

Таксама кіраўнік ураду выказаў зацікаўленасць у завяршэнні здзелкі з ЕБРР адносна Белінвестбанку. Апроч таго, ён прапанаваў абмеркаваць магчымыя будучыя праекты ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, энергетыцы і энергаэфектыўнасці.

Hавiны
ЕБРР пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі сёлета да 2 %
2019.05.10 10:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў