ЕАБР: Эканамічны рост Беларусі сёлета будзе са знакам мінус


Пагаршэнне вонкавых умоваў стане для эканомікі Беларусі сёлета галоўным выклікам. Пра гэта гаворыцца ў макраэканамічным аглядзе па Беларусі, падрыхтаваным аддзелам эканамічнага аналізу дырэкцыі па аналітычнай працы Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР).

Аналітыкі ЕАБР прагназуюць, што ў 2020 годзе рост ВУП Беларусі складзе 0,1 %. Такая ацэнка тлумачыцца скарачэннем вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай і хімічнай галінах. Звязана гэта са змяншэннем паставак нафты ў Беларусь, а таксама нізкім попытам на калійныя ўгнаенні ў свеце.

Паводле прагнозу банку, інфляцыя ў бягучым годзе ў Беларусі складзе каля 5,3 %. Такі паказнік блізкі да запланаванага Нацбанкам, які бачыць узровень інфляцыі ў бягучым годзе ў межах 5 %.

Агулам у аглядзе адзначаецца перавага рызыкаў паслаблення эканамічнай актыўнасці. Існуе верагоднасць больш значнага скарачэння вытворчасці нафтапрадуктаў у выпадку зніжэння імпарту сыравіны. Захоўваецца высокая няпэўнасць наступстваў для сусветнай эканомікі ў сувязі з сітуацыяй, якая звязаная пандэміяй каронавірусу.

Стабілізацыя сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і паступовае аднаўленне выпуску нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў прывядзе да цыклічнага паскарэнню тэмпу прыросту ВУП Беларусі да 2,0 %, але толькі ў 2021 годзе.

Аб’ектыў
«Непахвальная» пяцігодка
2020.03.17 21:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў