Дзяўчыну, якая агалілася падчас сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі, вызвалілі з-пад варты


Актывістку руху «Femen» Анжэліну Дыяш, якая выбегла топлес перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам да прэсы ў Кіеве 21 ліпеня, вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе са здачай замежнага пашпарту. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яе адвакат Яраслаў Яцэнка.

Анжеліні обрали запобіжний захід у вигляді особистого зобов'язання, зі здачею закордонного паспорта.#femen

Opublikowany przez Yaroslav Yatsenkę Sobota, 22 lipca 2017

Рашэнне аб вызваленні актывісткі прыняў Пячэрскі суд Кіеву.

Дзяўчына прайшла на сустрэчу Парашэнкі з Лукашэнкам па журналісцкім пасведчанні. Падчас супольнага выхаду абодвух кіраўнікоў дзяржаваў да прэсы, Анжэліна агаліла грудзі з воклічам «Жыве Беларусь!». Тое ж самае было напісана на грудзях.

Дзяўчыне выставілі абвінавачванне паводле артыкулу аб хуліганстве, звязаным з супрацівам прадстаўніку ўлады (ч. 3 арт. 296 КК). Паводле гэтага артыкулу ёй пагражае да пяці гадоў турмы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў