Дзяўчыну Вячаслава Касінерава затрымалі і асудзілі


Дзяўчыну затрымалі каля ЦІП Акрэсціна, куды яна несла перадачу арыштаванаму Вячаславу, паведамляе сайт spring96.org

Вячаслаў Касінераў адбывае 15 содняў за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў” у Менску 17 лютага.

Пасля затрымання яго дзяўчыну Марыну Насенка даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска, дзе на яе склалі пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях таксама за ўдзел у акцыі 17 лютага.

Дзяўчына доўга не выходзіла на сувязь, і яе маці пачала шукаць яе праз міліцыю. Толькі тады ёй паведамілі, што дзяўчына знаходзіцца у РУУС Маскоўскага раёна.

ВЧ, паводле spring96.org

 

Стужка навінаў