Дзяўчыну-паліглотку не ўспрымаюць сур’ёзна, бо яна падобная да Барбі


22-гадовая Эштан Кларк ведае чатыры мовы, вывучае псіхалогію на факультэце псіхалогіі Ўніверсітэту Тэнэсі, працуе асістэнтам выкладчыка ва Універсітэце клінічнай псіхалогіі і збіраецца атрымаць доктарскую ступень. Але людзі не ўспрымаюць яе сур’ёзна, бо яна выглядае як лялька.

Дзяўчына была неверагодна сціплай да 14 гадоў – пакуль выпадкова не прачытала кнігу па тэатральным макіяжы і не вырашыла стаць падобнай на ўлюбёную з дзяцінства ляльку. Эштан прызнаецца, што Барбі асацыюецца для яе з упэўненасцю:

«Я была зачараваная тымі метадамі і матэрыяламі, якія можна выкарыстаць для пераўтварэння твару. Барбі была для мяне сімвалам не толькі прыгажосці, але і ўпэўненасці ў сабе».

Касметычныя аперацыі і адмысловы макіяж дазволілі дзяўчыне адчуваць сябе больш шчаслівай, але і прынеслі пэўныя праблемы: людзі не ўспрымаюць дзяўчыну сур’ёзна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”53755″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэта, аднак, не перашкодзіла Эштан паступіць ва Універсітэт Тэнэсі і атрымаць працу ў адной з амерыканскіх вучэльняў.

Таксама дзяўчына свабодна размаўляе на чатырох мовах: нарвежскай, фарсі, іспанскай і сваёй роднай ангельскай.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў