Дзяўчыне, якая брала ўдзел у роварным прабегу салідарнасці, АМАП зламаў руку


Аб гэтым у Facebook напісаў ейны муж.

Учора, 7 жніўня, жыхарка Менску Юлія Гагуліна брала ўдзел у роварным прабегу салідарнасці. Дзяўчыну спрабаваў зняць з ровару АМАП і ў выніку зламаў ёй руку. Прычына брутальнага затрымання – Юлія, маўляў, ехала не па роварнай сцежцы.

https://www.facebook.com/siarhei.hahulin/posts/3475488342470246

«Па факту закрыты асколачны пералом прамянёвай косткі, шылавіднага адростку лакцявой косткі са змяшчэннем адломкаў, ушыб мяккіх тканінаў галавы. Дзякуем адважных супрацоўнікам у цывільным за якасную службу!», – напісаў у Facebook муж Юліі Сяргей Гагулін.

Сяргей паведаміў «Белсату», што зараз Юлія добра сябе пачувае.

Нагадаем, што 7 жніўня падчас акцыяў салідарнасці былі брутальна затрыманыя 6 чалавек. У аднаго з раварыстаў здарыўся прыступ эпілепсіі яго забірала хуткая. Раман Жарабцоў зараз знаходзіцца ў ІЧУ і чакае на суд, Канстанцін Бурдо быў у Кастрычніцкім РУУСе.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў