Дзяўчына, якая на «Лексусе» задавіла людзей у Харкаве, удзельнічала ў вулічных гонках


20-гадовая Алена Зайцава пасля сутыкнення з другім аўтам вылецела на тратуар у натоўп пешаходаў, якія чакалі зялёнага сігналу святлафора. Шэсць асобаў загінула, шэсць трапілі ў шпіталь, у тым цяжарная жанчына.

Прычынай ДТЗ у Харкаве сталі вулічныя гонкі, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

«І я, і ўсе хто бачыў відэа, задаваліся пытаннем, чаму дзяўчына кіроўца «Лексуса» нават не спрабавала затармазіць ў момант сутыкнення… «Лексус», аказваецца, удзельнічаў у гонках па мірнаму вечароваму Харкаву. А няшчасныя пешаходы сталі ахвярамі дурнога жадання малалетняй дзяўчыны пафарсіць», – напісаў ён.

Таксама Герашчанка дадаў, што цяпер следства спрабуе высветліць асобу кіроўцы другога аўта – удзельніка гонак.

Дзяўчыну арыштавалі. Экспертыза паказала, што ў той вечар яна была цвярозая.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў