Дзяўчына пазногцямі пашкодзіла 7 аўтаў. Фота

Фота

Фота – guvd.gov.by

Жыхары дамоў па вул. Чурлёніса паведамілі ў дзяжурную службу Маскоўскага РУУС г. Менск пра пашкоджанне лакафарбавага пакрыцця сямі аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары, піша guvd.gov.by.

Працаўнікам крымінальнага вышуку ўдалося знайсці злачынцу. Ім апынулася дзяўчына 1999 года нараджэння (студэнтка 2-га курсу аднаго са сталічных ВНУ).

Яна распавяла аператыўнікам, што ў той вечар (дата здарэння не паведамляецца) вярталася дадому ў стане алкагольнага ап’янення правяла пазногцямі па аўтамабілях. Дзяўчына бачыла, што пакідае пашкоджанні на транспартных сродках.

Па выніках праверкі дзеянням дзяўчыны будзе дадзена прававая ацэнка.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары