Дзяцей Святланы Ціханоўскай вывезлі з Беларусі ў Еўразвяз

Дзеці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выехалі за межы краіны. Пра гэта паведаміла галоўная рэдактарка «Хартыі 97» Наталля Радзіна ў размове з расейскай журналісткай, каардынатаркай «Русі сядзячай» Вольгай Раманавай.

Як распавяла Наталля Радзіна, яна зараз знаходзіцца ў адной з краінаў Еўразвязу.

«Я займалася зараз пераездам сюды дзяцей кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Яна звярнулася да мяне па дапамогу, і нашая каманда вырашыла ёй дапамагчы. Дзяцей мы вывезлі, бо ёй сапраўды пагражалі», – распавяла галоўная рэдактарка «Хартыі 97».

Яна нагадала, што раней у Святланы Ціханоўскай, як і іншым палітыкам, у тым ліку Андрэя Саннікава, пагражалі адабраць дзяцей.

«Дзеці зараз у бяспецы. Я гэтаму радая», – падкрэсліла Наталля Радзіна.

Выбары 2020: працяг ціску і пагрозы

У чэрвені, калі прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская асабіста здавала подпісы ў выбарчыя камісіі, бо бальшыня каардынатараў ініцыятыўнай групы знаходзілася за кратамі, ёй патэлефанавалі.

«Мне не тое што пагражалі, мяне папярэдзілі, што, магчыма, мне не варта больш ездзіць: гэта можа мець наступствы для мяне і маіх дзяцей. Якога кшталту наступствы, не сказалі», – распавяла тады яшчэ патэнцыйная кандыдатка на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская.

МГ belsat.e

Hавiны