Дзясяткі населеных пунктаў Гарадзеншчыны засталіся без святла


Энергетыкі ліквідуюць наступствы стыхіі, якая абрынулася 14 сакавіка на Гарадзеншчыну.

Праз моцны вецер і снегапад адбыліся часовыя адключэнні электраэнергіі. Найбольш пацярпелі Гарадзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі раёны. Па стане на 10:00 электразабеспячэнне аднавілі ў 22 населеных пунктах, паведамляе «Белэнерга».



Для выканання аварыйна-аднаўленчых работ прыцягнулі 14 брыгад і 21 адзінку тэхнікі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў