Дзяржструктурам ЗША забаранілі набываць праграмы Касперскага


Прадукты кампаніі нельга будзе цэнтралізавана закупляць для патрэб падраздзяленняў інфармацыйных тэхналогіяў і для лічбавага апрацавання фотаздымкаў.

Белы дом увёў абмежаванні на выкарыстанне праграм расейскай «Лабараторыі Касперскага» у дзяржаўных структурах ЗША. Рашэнне звязанае з неабходнасцю забяспечыць цэласнасць і бяспеку сістэм і сетак урада ЗША.

У «Лабараторыі Касперскага» у сваю чаргу, паведамілі, што кампанію спрабуюць уцягнуць у геапалітычную гульню, дзе кожны з бакоў хоча выкарыстоўваць яе як пешку ў сваёй гульні. Пастаўшчык праграмнага забеспячэння падкрэсліў, што не мае палітычных сувязяў з ніводнай дзяржавай у свеце. Раней гендырэктар фірмы Яўген Касперскі заяўляў аб гатовасці прадставіць амерыканскім уладам зыходнага кода праграм, каб яны змаглі пераканацца ў адсутнасці сувязі кампаніі з Крамлём.

Учора агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутранай перапісцы расейскай кампаніі паведаміла, што «Лабараторыя» звязаныя з расейскімі спецслужбамі.

ДД

Стужка навінаў