Дзяржслужбоўцам забаранілі наведваць TUT.by і Onliner


Працаўнікам нацыянальнага парку «Белавежская пушча» забаранілі «выкарыстоўваць у сваёй гаспадарчай дзейнасці» сайты TUT.BY і Onliner.by. Адпаведны загад патрапіў у рэдакцыю сайта TUT.by.

Паводле дакументу «Аб забароне наведвання інтэрнэт-парталаў», працаўнікі нацыянальнага парку павінныя «пад персанальную адказнасць» выключыць выкарыстанне парталаў TUT.by і Onliner.by ў сваёй «гаспадарчай дзейнасці». Працаўнікам забараняецца не толькі наведваць гэтыя інтэрнэт-парталы, але нават і іх субдамены з любых лічбавых прыладаў і сетак, якія належаць парку. Тэхнікі і адміністратары павінныя кожны дзень выбарачна правяраць кампутары працаўнікоў «на прадмет наведання» забароненых сайтаў.

Фота: tut.by

Адміністрацыя парку, якае падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, тлумачыць неабходнасць такой забароны «для ўпарадкавання выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт».

У Telegram-каналах паведамляецца, што аналагічную забарону ўвялі для шэрагу іншых прадпрыемствах у Беларусі.

«У «Берасцеэнерга» ад сёння ўключылі фільтры інтэрнэту якія забараняюць выкарыстанне youtube, onliner, tut.by, некаторыя сацсеткі і інш. у карпаратыўнай сетцы», – паведамляе Telegram-канал «Мая краіна Беларусь».

СК belsat.eu

Стужка навінаў