Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Менск 1 лютага


Майк Пампэёў прыбудзе ў Беларусь з візітам 1 лютага, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на рассылку Дзярждэпартаменту ЗША.

Дзяржаўны сакратар ЗША наведае Лондан 29–30 студзеня, пасля чаго будзе ў Кіеве 30 студзеня і 1 лютага. Адтуль Пампэёў накіруецца ў Менск.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, візіт будзе доўжыцца менш за дзень.

ВІДЭА
Генерал-лейтэнант ЗША у адстаўцы Бэн Годжэз: «Гэта не час для Беларусі, каб расслабіцца»
2020.01.21 16:43

Далей, з 1 па 3 лютага, дзяржсакратар наведае Нур-Султан і Ташкент.

Візіт высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка ва Украіну, Беларусь і краіны СНД быў запланаваны на пачатку студзеня, аднак тады Пампэёў быў вымушаны застацца ў Вашынгтоне праз крызіс на Блізкім Усходзе.

Аб’ектыў
Майк Пампэёў наведае Беларусь пасля рашэння сітуацыі ў Іраку
2020.01.02 22:04

КА belsat.eu

Стужка навінаў