Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа «Я хачу, каб усё добра скончылася для беларускага народу»


Майк Пампэа распавёў «Радыё Свабода» пра рэакцыю ЗША на падзеі ў Беларусі. Ён заявіў, што не выключае ўвядзенне санкцыяў або прыпыненне паставак некаторых прадуктаў.

Майк Пампэёў у Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Дзяржасакратар ЗША Майк Пампэа падкрэсліў, што ЗША глыбока занепакоеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Ён заявіў, што Штаты яшчэ не вызначыліся наконт адпаведнай рэакцыі, але ў хуткім часе будзе выпушчаная адпаведная заява.

«Мы будзем працаваць разам з нашымі еўрапейскімі сябрамі, з нашымі свабодалюбівымі сябрамі, якіх у роўнай меры непакоіць тое, што здарылася. Мы хочам, каб усё скончылася добра для беларускага народу, і мы ўжывем адпаведныя захады», – заявіў Пампэа.

Зараз, паводле Пампэа, разглядаюцца розныя варыянты ўплыву на беларускія ўлады.

«Што, на нашую думку, мы можам зрабіць – і ня толькі Злучаныя Штаты ў аднабаковым парадку, але і ў шматбаковым парадку, каб усё скончылася добра для беларускага народу. Ці гэта будуць санкцыі, ці рашэнні аб пастаўках прадукцыі, усё гэта яшчэ трэба будзе вызначыць. Мы ўсё яшчэ пад свежым уражаннем ад гэтых выбараў, і нам трэба паглядзець, як тут усё складзецца ў найбліжэйшым часе», – заявіў амерыканскі палітык.

Нагадаем, што 12 жніўня польскі прэзідэнт Анджэй Дуда напісаў ліст да Камітэту правоў чалавека ААН з просьбаю звярнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі. Таксама літоўскі прэзідэнт Гітанас Науседа выказаўся за ўвядзенне санкцый да беларускага ўраду.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў