Дзяржпрадпрыемствы ўціхую атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы


У чэрвені-верасні беларускія ўлады выдаткавалі не менш за Br 2 млрд на падтрыманне прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі, – падлічылі на партале тут.бай з удакладненнем – шэраг дакументаў аб датаванні маюць грыф «Для службовага карыстання» і схаваныя ад грамадскасці.

Летам 2020 года Саўмін падпісаў некалькі пастановаў з грыфам ДСП (для службовага выкарыстання) аб крэдытаванні прадпрыемстваў пад гарантыі ўраду на суму Br 1-1, 35 млрд рублёў, пра што паведаміў телеграм-канал «Эканоміка». У жніўні ўлады таксама павялічылі на Br 240 млн – да Br 765 млн максімальны аб’ём эмісіі аблігацыяў Банку развіцця.

8 верасня выйшаў указ № 339-ДСП, паводле якога Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк павінныя вылучыць дзяржпрадпрыемствам крэдыты на агульную суму Br 1,75 млрд. Пазыкі на Br 1,2 млрд рублёў выдалі пад гарантыі ўраду, Br 550 млн – пад гарантыі мясцовых выканкамаў. Працэнтная стаўка – 8,75 % гадавых, але з яе пазычальнікі будуць плаціць толькі 2,75 %, рэшту – бюджэт (то бок мы з вамі).

Таксама ў верасні БЕЛАЗ выпусціў аблігацыі на $ 100 млн. Пакупнікамі былі 4 буйныя банкі. Эмісію правялі дзеля фінансавання бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці БЕЛАЗу, пагашэння крэдытаў, а таксама размяшчэння свабодных сродкаў на дэпазітах.

Hавiны
Затрыманы заснавальнік petitions.by Уладзімір Кавалкін
2020.10.11 11:30

У апошнія гады імкліва расце спіс стратных арганізацыяў у Краіне. Захады дзяржпадтрымання буйным прамысловым прадпрыемствам – засакрэчваюцца.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў