Дзяржмыта для наведвання памежных зонаў і паласы адмянілі


Выдаваць пропускі будуць усім бясплатна.

З 1 студзеня адмененае мыта для наведвання памежнай зоны і паласы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Цяпер выдача пропускаў будзе ажыццяўляцца бясплатна для ўсіх.

У ведамстве нагадалі, што Дзяржпамежкамітэт планамерна прапаноўвае ініцыятывы, каб спрасціць умовы перабывання на памежжы. Так, у 2017 годзе адмянілі мыта за перабыванне ў памежнай зоне для грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства, якія стала жывуць у Беларусі. А ў 2019 годзе адмянілі мыта за выдачу пропускаў у памежную зону для замежнікаў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў