Дзяржпагранкамітэт: на беларуска-украінскай мяжы чакаюцца чэргі


Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае, што 19-20 лістапада на тэрыторыі Украіны магчымы складанасці руху транспарту на аўтамабільнай дарозе Чарнігаў – Новыя Ярылавічы (М-01).

«У сувязі з гэтым магчыма фармаванне чэргаў аўтатранспарту перад беларускім пунктам пропуску «Новая Гута» пры выездзе з краіны, пры ўездзе ў Беларусь – перад украінскім пунктам пропуску «Новыя Ярылавічы». Для камфортнага перасячэння мяжы ў паказаны час Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху», – адзначаецца ў паведамленні з сайту ведамства.

Сайт украінскай Дзяржаўнай памежнай службы пра чэргі на мяжы нічога не паведамляе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў