Дзярждума заклікала ўвесці санкцыі супраць Грузіі. Пуцін не пагадзіўся


Дзярждума Расеі рэкамендавала ўраду разгледзець мэтазгоднасць увядзення санкцыяў у дачыненні да Грузіі. Аднак Уладзімір Пуцін выказаўся супраць гэтай ініцыятывы. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

У заяве расейскага парламенту адзначаецца, што меры могуць закрануць пастаўкі віна і газаванай вады з Грузіі, а таксама фінансавыя і вонкаваэканамічныя аперацыі, турыстычную дзейнасць і ўвазныя мыты. Дума абгрунтоўвае гэта «бесперапыннымі антырасейскімі правакацыямі». На думку спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, дзеля паважлівага стаўлення да Расеі можна «ахвяраваць віном».

Аднак Уладзімір Пуцін выказаўся супраць увядзення санкцый у дачыненні да Грузіі.

«Што тычацца санкцыяў у дачыненні да Грузіі, я б не стаў гэтага рабіць менавіта з павагі да грузінскага народу», – сказаў прэзідэнт журналістам.

«Будем выбирать маршруты через Беларусь». Россия вводит антигрузинские санкции

  • Нагадаем, 7 ліпеня журналіст Георгі Габунія ў эфіры тэлеканалу «Руставі 2» нецэнзурна лаяўся ў адрас расейскага кіраўніка і заявіў, што «на нашай прыгожай зямлі няма месца» такім, як ён. Канал пасля гэтага прыпыніў вяшчанне.
  • Інцыдэнт выклікаў хвалю абурэння ў Расеі. Дэпутаты Дзярждумы таксама заклікалі распачаць крымінальную справу супраць вядоўцы тэлеканалу «Руставі 2» Георгія Габунія і ўвесці санкцыі супраць Грузіі.

Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары