Дзярждума РФ дазволіла расейцам збіраць у лесе ламачча


Дзяржаўная дума Расеі прыняла закон, які дазваляе грамадзянам РФ «свабодна збіраць ламачча для ўласных патрэб», паведамляе ria.ru.

Удакладняецца, што ўнясенне адпаведных зменаў у Лясны кодэкс РФ дазволіць грамадзянам нарыхтоўваць і збіраць ствалы дрэваў, якія ўпалі на зямлю, або іхныя часткі, сучкі ды галіны для ўласных патрэб.

Закон павінен уступіць у сілу 1 студзеня 2019 года.

Цяпер для збору ламачча ў Расеі неабходна заключаць дамову куплі-продажу аб набыцці лясных насаджэнняў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў