Дзярждэпартамент ЗША заклікаў беларускія ўлады забяспечыць роўныя ўмовы для ўдзельнікаў выбараў


Дзяржаўны дэпартамент ЗША даслаў электронны ліст у медыякарпарацыю Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, у якім заклікае ўрад Беларусі паважаць правы чалавека, дэмакратычныя нормы і выконваць абавязанні, узятыя на сябе дзяржавай у якасці ўдзельніцы АБСЕ. Пра гэта піша svaboda.org.

У тым ліку Дзярждэпартамент заклікае забяспечыць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі.

«Свабодныя і справядлівыя выбары – гэта нешта большае, чым падзеі, што адбываюцца ўласна ў дзень галасавання. Мы заклікаем урад Беларусі забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто жадае ўзяць удзел у выбарах, уключна з рэгістрацыяй кандыдатаў, доступам да СМІ ды іншымі аспектамі кампаніі, – гаворыцца ў лісце Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, адрасаваным уладам Беларусі. – Павага да фундаментальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэнне для ўмацавання ўзаемадачыненняў паміж ЗША і Беларуссю».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў