Дзярждэпартамент ЗША: Расея нясе адказнасць за хімічныя атакі ў Сірыі


Вашынгтон асуджае ўжыванне хімічнай зброі ў Сірыі і лічыць, што адказнасць за магчымае выкарыстанне хлору ў лютым у сірыйскім горадзе Саракіб ляжыць на Расеі.

«Расея, якая абяцала свету ў 2013 годзе, што яна гарантуе знішчэнне запасаў хімічнай зброі Сірыі, у канчатковым выніку яна нясе адказнасць за іх далейшае выкарыстанне там», – сказала Гэдэр Ноэрт, афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША.

Таксама яна зазначыла, што ЗША будзе намагацца прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто датычны да хіматакі.

16 траўня Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) устанавіла, што ў сірыйскім горадзе Саракіб 4 лютага 2018 года меркавана быў ужыты хлор у вайсковых мэтах. Такія высновы місія АЗХЗ зрабіла пасля аналізу двух знойдзеных у горадзе цыліндраў, апытанняў сведак і вывучэння пробаў.

У той жа час Расея абвяргае свой удзел у хімічных атаках. На думку расейскага Міністэрства абароны доказы, якія сабрала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі прыцягнутыя за вушы.

«У тэксце справаздачы высвятляецца, што эксперты не маглі і не былі на меркаваным месцы магчымай хімічнай атакі, бо Ідліб знаходзіцца пад поўным кантролем тэрарыстычных груповак. Усе існуючыя ў АЗХЗ доказы ўяўляюць сабой фотаздымкі нейкіх балонаў, паведамленні мэсэнджара WhatsApp і перададзеныя ананімнымі «актывістамі» «пробы» грунту з месца «хіматакі», – кажуць у Мінабароны Расеі.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu паводле РБК

Стужка навінаў