Дзярждэп ЗША: Расея распаўсюджвае дэзынфармацыю пра каронавірус


Звязаныя з Расеяй акаўнты ў сацсетках распаўсюджваюць дэзынфармацыю пра каронавірус, перадае AFP са спасылкай на памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіпа Рыкера і іншых прадстаўнікоў Дзярждэпу.

Кампанія па дэзынфармацыі пачалася 20 студзеня ў расейскіх дзяржаўных СМІ, а на наступны дзень працягнулася ў сацсетках. У ёй удзельнічаюць тысячы акаўнтаў на англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і італьянскай мовах. У Дзярждэпартаменце іх звязваюць з Расеяй, таму што раней яны публікавалі прарасейскія пасты пра сітуацыю ў Сірыі, пратэсты «жоўтых камізэлек» у Францыі і іншыя міжнародныя падзеі.

На сённяшні дзень з гэтых акаўнтаў распаўсюджваюцца амаль ідэнтычныя канспіралагічныя тэорыі пра каронавірус. Напрыклад, пра тое, што гэта біялагічная зброя, створаная ЦРУ, з дапамогай якой ЗША спрабуюць весці эканамічную вайну з Кітаем і «прасоўваць антыкітайскія ідэі».

На думку Філіпа Рыкера, Расея ладзіць гэтую кампанію, каб унесці разлад у амерыканскае грамадства, а таксама дзеля пагаршэння стасункаў паміж ЗША і Кітаем. Раней Расею абвінавачвалі ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 году.

Hавiны
Навукоўцы даведаліся, што каронавірус можа распаўсюджвацца без усялякіх сімптомаў
2020.02.22 08:16

Нагадаем, пасля выбуху эпідэміі ў кітайскім горадзе Уў-Хань напрыканцы снежня 2019, колькасць тых, хто заразіўся новым тыпам каронавірусу ва ўсім свеце перавысіла 77 тысяч чалавек, больш за 2300 чалавек загінулі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў