Дзярждэпартамент не будзе дапамагаць Насце Рыбцы і лічыць яе гісторыю «дзіўнай»


У Дзярждэпартаменце ЗША пракаментавалі гісторыю жыхаркі Беларусі Насці Рыбкі, якая цяпер знаходзіцца ў тайландскай турме, паведамляе ria.ru.

«Мы гатовыя дапамагаць амерыканскім грамадзянам. Яна не амерыканская грамадзянка», – заявіла афіцыйны прадстаўнік ведамства Хэзер Науэрт.

Яна адмовілася каментаваць сцвярджэння Рыбкі, што ёй вядомая нейкая інфармацыя пра «расейскае ўмяшальніцтва» у выбары ў ЗША.

«Гэта гучыць, як вельмі дзіўная гісторыя», – мяркуе дыпламат.

У лютым паліцыя Патаі арыштавала дзесяць чалавек, сярод якіх грамадзянка Беларусі Анастасія Вашукевіч (Насця Рыбка), восем расейцаў, уключаючы блогера Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі), а таксама адзін латвіец, за правядзенне нелегальнага «сэкс-трэнінгу». Ім пагражае дэпартацыя на радзіму.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў