Дзяржава збіраецца ўвесці абавязковае страхаванне ад беспрацоўя


Калі вы страціце працу, то цягам 6 месяцаў вам будуць плаціць 60 % ад сярэдняга заробку на апошнім месцы працы. Міністэрства працы выступіла з заканадаўчаю ініцыятываю.

«Мы пралічылі, што штомесячны ўзнос павінен складаць 0,5 % ад фонду аплаты працы. Пры гэтым прапануем плаціць гэтую суму кожнаму пароўну – і наймальніку, і работніку. Гэта значыць, работнік замест 1 % у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва павінен будзе плаціць 1,25 %. Мне здаецца, што гэта неістотнае павелічэнне, улічваючы тое, што чалавек атрымлівае рэальную абарону ад беспрацоўя. І наймальнікі, думаю, таксама будуць не супраць, паколькі гэта здыме з іх пэўны груз сацыяльнай адказнасці за звольненых работнікаў», – мяркуе кіраўнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Такун (на фота).

Паводле чыноўніка, цяпер «вакансіяў – хоць адбаўляй».

«Нашая эканоміка выйшла на той узровень, калі некваліфікаваная працоўная сіла ўжо амаль непатрэбная», – патлумачыў праблемы з беспрацоўем у краіне Алег Такун.

ЮВ, belsat.eu, паводле sb.by

Стужка навінаў