Дзяржава сур'ёзна возьмецца за спагнанне «дарожнага падатку»


Так званы «дарожны падатак» з наступнага году перастане быць дадатковым плацяжом. Чыноўнікі мяркуюць адмовіцца ад прымянення штрафаў пры адсутнасці аплаты гэтага збору.

Але адказнасць кіроўцы, які не аплочвае гэты збор, будзе досыць сурʼёзная, паведаміў Міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Замест штрафаў кіроўца будзе абавязаны аплаціць падвойную суму «дарожнага збору».

Міністр адзначыў, што прапаноўваецца аплата збору на перыяд пачынаючы з аднаго месяца. Грамадзяне будуць уносіць гэты плацеж праз сістэму АРІП ў бюджэт, пасля чаго, ён атрымлівае права эксплуатаваць транспартны сродак, то ёсць карыстацца дарожнай інфраструктурай. Памер збору будзе разлічвацца аўтаматычна самой сістэмай на падставе дадзеных аб транспартным сродку. Інфармацыя аб выплаце будзе перадавацца адпаведным структурам, усім зацікаўленым дзяржаўным органам.

Аб’ектыў
Дэпутаты хочуць прымусіць кіроўцаў плаціць дарожны падатак
2017.11.16 22:23

Пры гэтым кантроль за аплатай стане суцэльным.

«Сістэма кантролю атрымае зусім новы парадак, новы ўзровень кантролю, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм фотафіксацыі і відэаназірання, якія будуць фіксаваць выкарыстанне транспартнага сродку без выплаты гэтага збору», – заявіў Максім Ермаловіч.

Hавiны
Больш за палову беларускіх аўтаў ездзяць без тэхагляду
2017.12.11 10:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў