Дзяржава мае намер забраць даўгабуды ў забудоўнікаў


У Беларусі можа з’явіцца рынак недабудаванай нерухомасці, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікуленак у інтэрвʼю тэлеканалу «Беларусь-1».

«Мы не гарантуем, што па выніках пэўнага справаздачнага перыяду не »выскачыць« нейкі дом са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва. Такой гарантыі, асабліва па камерцыйным забудоўнікам, даць немагчыма», – сказаў Дзмітрый Мікуленак.

Паводле яго словаў, Мінбудархітэктуры падрыхтавала прапановы ў Саўмін, цяпер яны знаходзяцца ў стадыі абмеркавання.

«Нашы прапановы даволі жорсткія, радыкальныя. Дазвол аб працягванні тэрмінаў такога будаўніцтва прадугледжваецца не больш за адзін раз. Пасля таго, як адзін раз тэрміны падоўжаныя мясцовымі органамі, гэты ўчастак, або гэты недабуд, павінен адбірацца і перадавацца іншаму забудоўніку», – праінфармаваў міністр.

Сумесна з Дзяржкаммаёмасць таксама адпрацоўваецца яшчэ адзін законапраект, у якім, паводле прапановы міністэрства, можа быць дазволена рэгістрацыя такіх абʼектаў у БРТІ. «Каб ён стаў абʼектам куплі-продажу», – працягнуў Мікуленак, удакладніўшы, што пакуль гэта забаронена заканадаўствам.

Як мяркуе міністр, гэта створыць у Беларусі рынак недабудаванага жылля і адміністрацыйных будынкаў.

«У прынцыпе на рынку вельмі шмат гульцоў, якія гатовыя на любой стадыі перакупіць. Пакуль у нас ёсць толькі адміністрацыйны націск, які не заўсёды прыводзіць да дзейсных мераў», – заўважыў Мікуленак.

Мянчук пра «Кемпінскі»: Самы звыродлівы, закрыў прыгожы парк

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары