Дзяржава чарговы раз прызначыла кантралёраў у акцыянерныя таварыствы


Саўмін прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання каля 70 адкрытых акцыянерных таварыстваў, што працуюць у нашай краіне. Гэта прадугледжана пастановай ўрада ад 19 сакавiка 2019 году № 169.

У прыватнасці, першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання «Гомсельмаш», намеснік прэмʼер-міністра Уладзімір Кухараў – «Гомельшкло» і «Бярозабудматэрыялы», намеснік прэмʼер-міністра Ігар Ляшэнка – у органах кіравання Менскага заводу колавых цягачоў, намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка – «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Прадстаўнікамі дзяржавы ў розных адкрытых акцыянерных таварыствах прызначаныя таксама кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў і іх намеснікі. У спісе прадпрыемстваў Гарадзенскі шклозавод, «Віцязь», «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, «Віцебскія дываны», «Інтэграл» – кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл», «Магатэкс», «Крыніца», «Белшына», Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і іншыя.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам краіны «Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду».

Дзяржпрадстаўнікі ў акцыянерных таварыствах маюць права вета: змогуць накладаць забарону на рашэнні агульнага сходу акцыянераў, фактычна блакаваць любыя рашэнні, якія не задавальняюць уладу. У тых жа таварыствах, дзе дзяржаўная доля складае менш за 50%, прадстаўнікі дзяржавы змогуць галасаваць яшчэ і за мінарытарных акцыянераў без даверанасці па ўмаўчанні. Атрымліваецца, што нават у тых ААТ, дзе дзяржава не валодае кантрольным пакетам акцый, яна можа дыктаваць свае ўмовы ўласнікам.

Hавiны
У Пінску прадпрымальнікі пакінулі месца працы пасля з’яўлення на рынку кантралёраў
2019.01.29 15:34

СК, belsat.eu

Стужка навінаў