Дзяржава будзе ваяваць з вулічнымі гандлярамі «новымі метадамі»


Улады ўвяла «новыя механізмы» у барацьбе з нелегальным гандлем у Менску.

Новыя метады барацьбы 23 красавіка абмеркавалі ў Менгарвыканкаме, паведамляе дзяржаўнае навіннае агенцтва БелТА.

Да праверак гандлю на вуліцах цяпер падключылі «моладзевыя атрады аховы правапарадку БРСМ», якія двойчы за тыдзень дзяжураць у раёне станцый метро «Каменная горка», «Пушкінская» ды «Плошча Якуба Коласа».

З пачаткам продажу на вуліцах чарамшы і першацветаў да працы падключыўся і Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Па выніках дзевяці сумесных рэйдаў склалі тры пратаколы. У сваю чаргу Міністэрства па падатках і зборах правяло 13 праверак і спагнала ў прыбытак дзяржавы тавараў і грошай на Br 6 тыс.

Дадаткова прапрацавалі пытанне налічэння фізасобам, якія гандлююць нелегальна, адзінага падатку, піша БелТА. Пры першасным выяўленні факту незаконнага гандлю з асобы спаганяюць стаўку адзінага падатку, пры паўторным – стаўку ў пяцікротным памеры.

«Да гэтага часу гэты механізм не выкарыстоўваўся. Раённым адміністрацыям неабходна на пастаяннай аснове накіроўваць спісы прыцягнутых да адказнасці за рэалізацыю тавараў ва неўстаноўленых месцах у Інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы жыхарства парушальнікаў з дадаткам копіяў пастановаў адміністрацыйных камісіяў або судоў», – сказала начальнік упраўлення гандлю і паслугамі Менгарвыканкаму Ніна Емельянава.

Відэасюжэт пра закупы ў Беластоку

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў