Дзяржава агучвае вялікія планы па продажы акцыяў прадпрыемстваў


Дзяржаўны камітэт па маёмасці абвесціў продаж дзяржаўнай долі акцыяў сямі прадпрыемстваў. Гандаль адбудзецца 28 снежня ў межах сістэмы Беларускай валютна-фондавай біржы.

Угоды з акцыямі могуць заключацца толькі паміж юрыдычнымі асобамі, якія з’яўляюцца прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер. Заяўкі на ўдзел у гандляваннях будуць прымацца да 13 снежня.

Сярод актываў, ад якіх мае намер пазбавіцца дзяржава, найбольш дарагія 5,1 % акцыяў «МенскГатунакНасеннеГародніна», кошт якіх складае ажно 694,3 тысячаў рублёў. Чыноўнікі агучваюць, што найбольш прадавальнымі стануць акцыі Бабруйскай абутковай фабрыкі. Стартавы пакет акцыяў фабрыкі ў памеры 24,86 % складзе каля 153,6 тысячаў рублёў.

Акрамя таго, на гандляваннях будуць прапаноўвацца 17,4 % акцыяў ААТ «Менскі Прамтраспраект», кошт якіх складзе каля 826,4 рублёў, 15 % акцыяў заводу«Прамбурвод» – за 143,1 тысячаў, 11,8 % акцыяў сталічнага ААТ «Сум-96», са стартавым коштам 143,1 тысяч рублёў, 20,49 % акцыяў ААТ «Матэкс», кошт якіх складзе каля 20,8 тысячаў.

Аб’ектыў
Прыватызацыя ў Беларусі: што гатовы прадаць Лукашэнка
2018.06.07 21:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў