Дзяржаўныя пазыкі Беларусі выраслі на 29 %


На 1 лістапада 2020 года дзяржаўныя пазыкі Беларусі склалі 57,9 млрд. рублёў і павялічыліся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 13,1 млрд. рублёў, або на 29,3 %, паведамляе Мінфін.

Вонкавыя дзяржаўныя пазыкі з пачатку 2020 году выраслі на 1 млрд. долараў ЗША і на 1 лістапада 2020 года складаюць 18,1 млрд. долараў ЗША.

Унутраныя дзяржпазыкі на 1 лістапада 2020 года склалі 10,2 млрд. рублёў. За 11 месяцаў бягучага году яны выраслі на 1,4 млрд. рублёў (з улікам курсавой розніцы), або на 16,2 %.

Агулам дзяржаўныя пазыкі Беларусі такім чынам складаюць 57,9 млрд. рублёў. З пачатку 2020 году і на першага лістапада яны выраслі на 13,1 млрд. рублёў, або на 29,3 %.

Адметна, што Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з Мясніковічам падкрэсліў пра цяжкасці ў эканоміцы краіны.

«Вельмі цяжкі год. Такога, напэўна, і вы не памятаеце. Але ці то яшчэ будзе» – сказаў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Спецслужбы «страляюць у нагу» эканоміцы
2020.11.11 23:14

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў