Дзяржаўная пазыка Беларусі з пачатку года знізілася на 1,5 млрд


Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 чэрвеня склала Br 43,9 млрд. Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, яна зменшылася ў параўнанні з пачаткам года на 3,3 % (1,5 млрд беларускіх рублёў).

Вонкавая дзяржаўная пазыка на 1 чэрвеня склала $ 16,6 млрд, знізіўшыся з пачатку года на $ 0,3 млрд (на 1,7 %).

Аб’ектыў
Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў
2019.06.26 21:37

У студзені-траўні Беларусь атрымала вонкавых пазыкаў на $ 326,7 млн ад урада і банкаў Расеі, Міжнароднага і Еўрапейскага банкаў рэканструкцыі і развіцця, Паўночнага інвестыцыйнага банку і Экспартна-імпартнага банку Кітая.

Пагашана вонкавай дзяржаўнай пазыкі было на $ 660,5 млн.

Унутраная дзяржаўная пазыка на 1 чэрвеня склала Br 9,1 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br 0,2 млрд (на 2,2 %).

Hавiны
«Гэта слёзы для краіны»: кожны працоўны беларус выдаткаваў на Еўрапейскія гульні $ 35
2019.06.26 12:26

За пяць месяцаў унутраных валютных дзяржаўных аблігацый было размешчана на $ 500,3 млн. Кампенсавана аблігацый на $ 157,3 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў