Дзяржаўнае тэлебачанне зрабіла абражальны сюжэт пра гарадзенскіх апазіцыянераў


Тэлерадыёкампанія «Горадня» («Беларусь 4»), распавядаючы пра маршы недармаедаў, перайшло на асобы апазіцыянераў.

11-хвілінны відэаматэрыял зроблены ў класічным стылі БТ: са згадкай «замежных куратараў» і выкарыстаннем здымкаў, якія сведчаць пра сачэнне за прадстаўнікамі апазіцыі.

Месэдж сюжэту «Маршам у нікуды»: апазіцыянеры, якія добра ўладкавалі сваё жыццё, толькі робяць выгляд, што змагаюцца за правы беларусаў.

Глядзіце таксама:

Пры гэтым паказваецца «элітны дом у цэнтры Горадні», у якім жыве кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, таксама школьны атэстат каардынатара Руху «За Свабоду» па Гарадзеншчыне Вадзіма Левана і паспавядаюцца іншыя падрабязнасці пра грамадскіх і палітычных дзеячаў Гарадзеншчыны.

Адзначым, што канал «Беларусь 4», не звяртаючыся па дазвол, выкарыстаў кадры з матэрыялаў «Белсату» (у тым ліку з праграмы «Два на два»).

Сюжэт «Беларусь 4»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў