Дзякуючы цёпламу надвор'ю беларусы меней хварэюць


Сёлета праз вельмі цёплае надвор’е ўзровень захворвання на вострыя рэспіратарныя інфекцыі ніжэй чым летась ажно на 16 %. Сітуацыя з рэспіратарнымі інфекцыямі надзвычай спакойная, – адзначыла намеснік начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Паводле словаў Іны Карабан, у нацыянальным цэнтры, якія вывучае сітуацыю з грыпам, не наагул не чакаюць пандэміі ў гэтым ці наступным годзе, паведамляе TUT.BY. Але расслабляцца не варта.

«Грып можа прыйсці ў Беларусь традыцыйна напрыканцы студзеня – пачатку лютага. Разам з тым ён можа прыйсці ў лютым, сакавіку ці красавіку – залежыць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў бліжэйшых краінах», – адзначыла Іна Карабан.

Медыкі звяртаюць увагу на складанасць прагназавання распаўсюджвання захворвання, бо «гэта непрадказальная інфекцыя». У той жа час праведзеныя даследаванні паказалі, што ў гэтым годзе чакаць чагосьці экстраардынарнага не варта.

Тым часам у бліжэйшыя дні надвор’е будзе па-ранейшаму цёплым і лагодным.

Hавiны
Без ападкаў і без маразоў. Надвор’е да сярэдзіны тыдня не зменіцца
2018.11.05 21:55

belsat.eu

Стужка навінаў