«Дзякуючы Лукашэнку дзіцё будзе выхоўвацца без маці». Родныя загінулых выказаліся пра «псіхоз»


Колькасць заражаных каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі штодня павялічваецца на некалькі соцень. Афіцыйная статыстыка паказвае, што ў параўнанні з еўрапейскімі краінамі ў Беларусі дастаткова малы адсотак смяротнасці ад COVID-19, а кіраўнік краіны называе пандэмію «псіхозам».

Мы далі слова тым, хто страціў блізкіх людзей, – сваякам загінулых.

Настасся Кісялёва – дачка Святланы Кісялёвай, загінулай медработніцы з Віцебску.

Яна працавала медсястрой, адпаведна яна калола ўсіх. Калі іх толькі перапрафілявалі, яна прыйшла дадому, сказала пра гэта. Кажа: «Я ў шоку, я не ведаю, што рабіць». Людзі, медсёстры ходзяць у аднаразовых масках і ўсярэдзіну падкладаюць штодзённую пракладку, змочаную настойкай праполісу. Гэта абарона ад віруса ў XXI стагоддзі? Што гэта такое? Гэта дзяржава не паклапацілася аб тым, каб забяспечыць медыцыну ўсім неабходным. Чамусьці, ведаеце, пажарных не адпраўляюць тушыць пажары ў адных майтках. А медыцына ў нас зусім ніяк не забяспечаная.

Ну што, добра я, мне 27, а дзіцё, якому сем, будзе цяпер усё жыццё выхоўвацца без маці. Дзякуючы каму? Дзякуючы нашаму паважанаму Аляксандру Рыгоравічу. Дзякуй яму вялікі за гэта!

Наталля Чэпік – дачка Аляксандры Чэпік

Наталля Чэпік, дачка памерлай Аляксандры Чэпік.
Фота: Belsat.eu

Яна не павінна была памерці. Не павінна. Але каронавірус стаў тварам смерці для яе. Тое, што я стаяла побач з чалавекам, які прыехаў з Італіі, з Мілану, з выставы, і прыйшоў на прадпрыемства, і я з ім побач стаяла, дваццаць-трыццаць сантыметраў, і павіталася проста – гэта магло быць прычынаю, што я стала пераносчыкам для маёй маці. І гэта стала рэальна смерцю для маёй маці, бо яна ў групе рызыкі. Яна не выблыталася з сітуацыі.

Гэта крывадушнасць – утойваць і казаць, што ў нас каронавіруса няма, што людзі паміраюць ад сваіх хваробаў. Ёй паставілі ў снежні дыягназ «бранхіяльная астма». Пры сваёй хваробе яна б заставалася жывая яшчэ 15–20 гадоў.

Hавiны
Другі смяротны выпадак у Віцебску: памерла інфікаваная каронавірусам 73-гадовая жанчына
2020.03.31 19:53

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Стужка навінаў