«Дзякуй за ўсё, што вы робіце». Бэнксі прысвяціў новую карціну медыкам

Мастак Бэнксі стварыў новую працу – яна размешчаная ў брытанскім Саутгэмптане і прысвечаная тым, хто змагаецца з каронавірусам.

На карціне намаляваны хлопчык, які сядзіць каля кошыка для папер, куды складзеныя фігуркі Чалавека-павука і Бэтмэна. Дзіця трымае ў руках новага супергероя – цацачную медсястру, што выцягнула наперад руку, як Супермэн. Чырвоны крыж на яе касцюме – гэта адзіная каляровая дэталь на карціне.

https://www.instagram.com/p/B_2o3A5JJ3O/?utm_source=ig_embed

 

Мастак таксама пакінуў супрацоўнікам больніцы допіс: «Дзякуй за ўсё, што вы робіце. Спадзяюся, гэта трохі азарыць месца, нават калі яно будзе толькі чорна-белым».

Карціна будзе вісець у шпіталі да восені, пасля чаго яе выставяць на аўкцыён, каб сабраць сродкі для Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі.

КА belsat.eu

Hавiны