Дзяды-2018: шэсце ў Курапаты. Стрым




28 кастрычніка ў Менску праходзіць дазволеная ўладамі шэсце-акцыя на Дзяды. «Белсат» вядзе наўпроставую трансляцыю з месца падзеі.

Каля 200 удзельнікаў шэсця калонай ідуць ад заводу «Луч» ва ўрочышча Курапаты, дзе запланаваны мітынг. Акцыя завершыцца а 17 гадзіне.

Першая акцыя на Дзяды адбылася 30 гадоў таму 30 кастрычніка 1988 года.

Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле розных звестак, там былі расстраляныя ад 30 да 250 тысяч чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў