Дзядуля новай Беларусі Ян Грыб пакараны 40 базавымі


Ян Грыб. Фота – Ірына Арахоўская/Белсат

Вядомы грамадскі актывіст Ян Грыб пакараны штрафам у памеры 40 базавых велічыняў альбо 1160 рублёў за ўдзел у Маршы мудрасці, які адбыўся ў Менску 4 студзеня.

Як паведаміў Белсату Ян Грыб, на наступны дзень пасля вулічнай акцыі, да яго дадому прыйшлі міліцыянты і ў прымусовым парадку даставілі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну. У міліцыі на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

З пастарунку яго адвезлі ў суд Першамайскага раёну, дзе неўзабаве адбыўся судовы працэс. Ян Грыб адмовіўся ўдзельнічаць у паседжанні на знак пратэсту супраць несправядлівых і незаконных дзеянняў міліцыі і судоў, не прызнаўшы сваю віну.

Пакуль Ян Грыб заставаўся на калідоры, суддзя вынес рашэнне аб пакаранні пенсіянера штрафам 1160 рублёў, які значна пераўзыходзіць памер ягонай пенсіі. Ян Грыб, які мае 84 гады і быў гвалтоўна дастаўлены ў суд, дадому мусіў вяртацца самастойна.

ГА belsat.eu

Стужка навінаў