Дзве зграі ваўкоў аблажылі вёску ў Гарадоцкім раёне


Першымі ахвярамі драпежнікаў сталі хатнія сабакі. З надыходам цемры людзі баяцца выходзіць на вуліцу.

На ваўкоў зладзілі аблаву на Каляды, але паляўнічыя вярнуліся ні з чым.

Дырэктар Гарадоцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрый Лявонав распавёў belta.by, каб знайсці ваўкоў, павінна адбыцца спалучэнне многіх абставінаў.

“Гэта і добры снег, каб след быў нармальны, нармальнае надворʼе, каб ваўкі ляглі ў больш-менш даступным месцы. Ёсць часам такія масівы, дзе праца вельмі ёмкая”.

Гарадокскім паляўнічым удалася высветліць прыблізную колькасць асобін – у ваколіцах вёскі Газьба жывуць адразу дзве зграі.

Ваўчаты: фота wildlife.by

Спецыялісты заклікаюць мясцовых жыхароў праяўляць асцярожнасць і цярпенне. Як правіла, у канцы студзеня – пачатку лютага драпежнікі збіваюцца ў вялікія зграі, і тады на іх лягчэй паляваць.

За апошнія тры гады ў Гарадоцкім раёне знішчана больш за 60 ваўкоў. Праўда, яшчэ ніколі яны не паводзілі сябе настолькі нахабна і агрэсіўна. Адна з прычынаў – голад, у рэгіёне скарацілася папуляцыя дзіка.

Чытайце на belsat.eu На Магілёўшчыне ваўкі тэрарызуюць фермераў

Як аднадзіць ад вёскі няпрошаных гасцей і абараніць жывёлу, мясцовыя жыхары не ведаюць.

ВД, паводле belta.by

Стужка навінаў