Дзьмухаўцы ў Менску будуць труціць гербіцыдамі


Навукоўцы з Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча НАН Беларусі распрацавалі для менскіх азеляніцеляў рэкамендацыі ўжывання на гарадскіх газонах прэпаратаў, якія спыняюць рост і развіццё дзьмухаўцоў. Пра гэта пішуць «Минск-Новости».

Як паведаміла прадстаўніца «Менскзеленбуду» Анжаліка Пузанкова, працаўнікі інстытуту выпрабавалі склад, які ўключае ў сябе гербіцыд «Магнум», эфектыўны супраць пустазелля, а таксама прэпараты, што стымулююць рост газонных траў.

Hавiны
Шэф-кухар: дзьмухаўцы маглі б стаць беларускім стрыт-фудам
2018.01.31 11:08

Паводле яе, новы прэпарат тэставалі летась на частцы праспекту Незалежнасці, і там дзьмухаўцы з газону зніклі, а шматгадовыя злакавыя травы засталіся.

Пузанкова адзначыла, што гэты сродак бяспечны для навакольнага асяроддзя і эфектыўны. Пачаць ужываць яго плануецца на гарадскіх газонах, калі пацяплее і ўсталюецца сухое надвор’е.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў