Дзмітрыя Паліенку забралі з дому людзі ў цывільным


Актывістка Марына Касінерава паведаміла ў «Facebook», што раніцай 14 снежня экс-палітвязня Дзмітрыя Паліенку забралі з дому людзі ў цывільным. Цяпер ён у Завадскім РУУС.

Дзмітрый Паліенка, які быў прызнаны вязнем сумлення Amnesty International, выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў хлопец наведаўся на іх, але затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова. За гэта на актывіста склалі адміністратыўны пратакол паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі)

Спачатку суд мусіў адбыцца 6 снежня, потым яго перанеслі на 13-е. Амаль палову дня 13 снежня Зміцер знаходзіўся ў пастарунку – міліцыянты ізноў апытвалі яго наконт таго, чаму ён не наведвае прафілактычныя лекцыі. Напрыканцы размовы яны ўручылі яму позву на наступны дзень, 14 снежня, для разгляду ягонай справы па артыкуле 23.4 КаАП.

На сённяшні дзень за адмову хадзіць на прафілактычныя лекцыі ў РУУС на актывіста складзена тры адміністрацыйныя пратаколы. Вядома, што яшчэ адно судовая паседжанне па аднаму з пратаколаў прызначана на 19 снежня, нагадвае spring96.org.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў